"Сёння мы дамовіліся аб палягчэнні візавага рэжыму для вялікай катэгорыі грамадзян. Гэта студэнты, навуковыя работнікі, палітычныя дзеячы, дыпламаты, бізнесмены", - заявіў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт РФ, аднак, адзначыў, што "канчатковыя тэрміны ўвядзення гэтага рэжыму зараз назваць цяжка".

"Мы ўсе зыходзім з таго, што ў Еўропе не павінна быць раздзяляльных ліній, і мы разумеем, што з двух бакоў павінна быць яшчэ шмат зроблена для таго, каб перайсці да бязвізавага абмену", - сказаў У. Пуцін. Памочнік прэзідэнта Сяргей Ястржэмбскі заявіў, што пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Расіяй і ЕС будуць падпісаныя да канца 2005 года. Паводле яго слоў, работа экспертаў па гэтых пытаннях "фактычна скончана", паведамляе РІА "Навіны". Аднак Уладзімір Пуцін удакладніў, што гаворка не ідзе пра тое, што пагадненне аб бязвізавым рэжыме для ўсіх грамадзян Расійскай Федэрацыі будзе падпісана цяпер. "Але гэтая дамоўленасць - першы крок да падобнага пагаднення. Усе рэалісты разумеюць, што, хутчэй за ўсё, хутка гэта пагадненне падпісана не будзе.

Называюцца тэрміны ў 8-10 гадоў, таму што такі дакумент павінен быць ратыфікаваны ўсімі краінамі-ўдзельнікамі ЕС, а гэта 25 краін ", паведамляе ІТАР-ТАСС.