Чысты адток капіталу з Расіі за 10 месяцаў 2010 года склаў 21 мільярд даляраў.

Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтрабанка Сяргей Ігнацьеў. Па словах Ігнацьева, у апошнія месяцы тэмпы адтоку паскорыліся: за верасень і кастрычнік з краіны "выцякло" восем мільярдаў даляраў.

У Мінфіне і Мінэканамразвіцця неаднаразова заяўлялі, што разлічваюць на чысты прыток капіталу ў 2011 годзе. Пры гэтым чыноўнікі яшчэ ўлетку меркавалі, што па выніках бягучага года адток не перавысіць 10 мільярдаў даляраў, а ў чацвёртым квартале будзе нават зафіксаваны невялікі прыток.

Да крызісу замежнікі актыўна інвеставалі ў расійскую эканоміку, а таксама ахвотна давалі айчынным кампаніям крэдыты. У 2008 годзе ўсё змянілася: чысты адток капіталу па выніках года склаў 130 мільярдаў даляраў. У 2009 годзе адток скараціўся да 56,9 мільярда даляраў.

Лічыцца, што прыток інвестыцый з-за мяжы павінен будзе садзейнічаць аднаўленню эканомікі пасля крызісу. У 2010 годзе шматлікія краіны, якія развіваюцца, наадварот, імкнуцца абмежаваць прыток капіталу з-за мяжы, так як замежныя інвестыцыі ўмацоўваюць мясцовыя валюты, што нявыгадна экспарцёрам. "Лента.ру"